«Неўзабаве застанёмся бяз сувязі і пітной вады». Беларуская пара захрасла ў вёсцы пад Кіевам, вакол ідуць жорсткія баі
![«Неўзабаве застанёмся бяз сувязі і пітной вады». Беларуская пара захрасла ў вёсцы пад Кіевам, вакол ідуць жорсткія баі](https://gdb.rferl.org/020d0000-0aff-0242-4124-08da010b499c_cx0_cy37_cw0_w800_h450.jpeg)
Беларуска Леся-Стэфанія Міхалевіч разам са сваім хлопцам цяпер ва ўкраінскай вёсцы Піліпавічы каля Барадзянкі, там сапраўднае пекла. У вёсцы неўзабаве скончыцца ежа, пітная вада і паліва для генэратара. Электрычнасьці і ацяпленьня ўжо няма. Дзяўчына апавядае, як там апынулася і што цяпер адбываецца.