Памежны камітэт Беларусі абверг збор грошай для дапамогі памежнікам
![Памежны камітэт Беларусі абверг збор грошай для дапамогі памежнікам](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/Дзяржаўны-памежны-камітэт-Беларусі.jpg?v=1643552466)
Раней паведамлялася, што карыстальнікі "Космас-ТБ" сталі атрымліваць СМС ад правайдара. У паведамленні быў заклік "палегчыць умовы службы" памежнікам і перавесці ім грошы.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб зборы сродкаў для памежнікаў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D1%8B-%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.jpg?v=1643552466)
Раней адно з незалежных медыя паведаміла, што яго чытачы-карыстальнікі „Космас-ТБ” сталі атрымліваць СМС ад правайдара. У паведамленні быў заклік „палегчыць умовы службы” памежнікам і перавесці ім грошы. Быў таксама пазначаны рахунак фонду, на які можна было пералічыць сродкі.
Разліковы рахунак — сапраўдны, адзначылі ў ДПК. Але „ведамства не мае ніякага дачынення да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераліку грашовых сродкаў”. У сувязі з гэтым памежнікі папрасілі грамадзян „не пераводзіць грошы на названыя рахункі”.
Важна адзначыць, што кампанію „Космас-ТБ” узначальвае генерал-лейтэнант Вадзім Зайцаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніка КДБ Беларусі, а да гэтага працаваў як раз у Дзяржаўным памежным камітэце.
Беларускае Радыё Рацыя