ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі
"Сёння ў Мінску чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Яны будуць суправаджацца ваганнямі тэмпературы паветра ў раёне нуля градусаў. Галоўная небяспека змены тэмпературы з адлігі на замаразкі і наадварот у тым, што ствараюцца спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення галалёдзіцы", - расказалі ва УДАІ.