Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2021

Лекарку з Віцебску аштрафавалі за герб Літвы

0

12 лістапада суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу паводле арт. 24.23 КаАП, заведзеную на лекарку-пульманолага Марыну Бурбліс. Яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і аштрафавалі на 1450 рублёў за налепку герба Літвы на багажніку аўто.

На судзе стала вядома, што крышка багажніку была «няродная», яе мянялі ў Літоўскай Рэспубліцы. На ёй засталася налепка з гербом гэтай краіны. Адвакат прасіў не пазбаўляць медыка свабоды, бо яна працуе ў чырвонай зоне.
Справу разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Паводле рапарту супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Віцебску, інфармацыя аб аўтамабілі «Опель Вектра» з Пагоняй на багажніку, які рухаецца па вуліцы Гагарына ў бок выезду з гораду, паступіла 14 кастрычніка. Амаль праз тыдзень, 20 кастрычніка, быў праведзены агляд аўтамабіля і складзены пратакол агляду.

На першым судовым пасяджэнні, якое адбылося 2 лістапада, муж Марыны Бурбліс тлумачыў, што крышка на багажніку была замененая. Яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.

На судзе ў якасці сведкі выступіў непасрэдны начальнік жанчыны – выканаўца абавязкаў загадчыка першага тэрапеўтычнага аддзялення Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Вадзім Парфенцьеў. Ён ахарактарызаваў сваю падначаленую станоўча, паведаміў, што Марына Бурбліс ад самага пачатку пандэміі ў складзе брыгады выязджала да хворых на каронавірус. Цяпер таксама працуе ў чырвонай зоны.

Суддзю Царыкава цікавіла іншае. Ён запытваўся, ці абмяркоўвала на працы лекарка палітычныя тэмы і ці не стаяў у яе кабінеце бел-чырвона-белы сцяжок. Загадчык аддзялення адказаў, што нічога не бачыў, ніякіх палітычных тэм у аддзяленні не абмяркоўваюць.

Адвакат Марыны заявіў, што сімвал Пагоня не прызнаны экстрэмісцкім або забароненым. Таму нельга трактаваць яго толькі як сімвал пратэсту. І што ў дадзенай сітуацыі быў толькі «збег абставін, але не масавая акцыя». Ён патлумачыў, што літоўскі герб жанчына не стала здымаць з багажніка, каб не пашкодзіць пакрыццё аўтамабіля.

Зазначыў, што насамрэч падчас пандэміі галава ягонай падабароннай была занятая зусім іншымі пытаннямі, звязанымі з працай. І дадаў: «Не ведаю, ці звярталі яны ўвагу на тое, што гэта за сімволіка: беларуская ці літоўская? Для мяне, напрыклад, стала адкрыццём супастаўленне літоўскіх і беларускіх сімвалаў».
Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе б не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19.

Суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай і прыняў рашэнне аштрафаваць жанчыну на 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны ў абласным судзе.

viciebskspring.org






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.net — международная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net