Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Октябрь
2021

Не стала беларускага паэта і перакладчыка з Падмаскоўя

0

З горада Балашыха прыйшла сумная вестка – на 72 годзе жыцця ад каронавірусу памёр паэт і перакладчык Ігар Бурсевіч (1949-2021).

Родам Ігар Бурсевіч быў з вёскі Чамяры Слонімскага раёна. З той вёскі, з якой паходзяць вядомыя на Беларусі людзі: палітык былой Заходняй Беларусі Максім Бурсевіч, доктар медыцынскіх навук Андрэй Пракапчук, доктар гістарычных навук Міхаіл Міско, даследчыкі беларускага тэатра Сцяпан Міско і Уладзімір Іскрык, скульптар Іван Міско, пісьменнікі Анатоль Іверс, Якуб Міско, Іван Чыгрын і іншыя.

Тут прайшло яго дзяцінства і школьныя гады. Адсюль ён падаўся ў свет, бо выбраў сур’ёзную прафесію ваеннага будаўніка. Таму, куды пасылала на той час вялікая краіна СССР, там і прыходзілася служыць і жыць. А калі атрымліваў армейскі водпуск — спяшаўся на сваю Бацькаўшчыну, да родных і блізкіх людзей, да сваіх землякоў. Пра іх і пісаў свае вершы па-беларуску і па-расейску.

У 2004 годзе ў Слоніме выйшаў з друку яго першы зборнік вершаў “Рамантыка дарог”. А потым былі новыя кнігі, якія ўсе выйшлі ў Беларусі, найперш у менскім выдавецтве “Кнігазбор”. А гэта тамы паэзіі і перакладаў “Карусель лістапада”, “Радзімы роднай краявіды”, “Слонімскі сшытак” і многія іншыя.

Ігар Бурсевіч пераклаў на беларускую мову “Яўгенія Анегіна” Пушкіна, вершы Міхаіла Лермантава, Мікалая Някрасава і многіх іншых расейскіх паэтаў. Свае кнігі ён дарыў землякам і сябрам. А астатні тыраж вёз у Расею, і жартам казаў, “няхай ведаюць, што наша мова прыгажэйшая за расейскую”.   

Пахавалі Ігара Бурсевіча далёка ад Слонімшчыны на могілках у Балашысе, хаця заўсёды казаў, што хоча ляжаць са сваімі землякамі на вясковых могілках у Чамярах:

Толькі тут заўсёды сэрца,

Сярод велічы бароў.

Жаўруком таемна б’ецца

Разам з жартамі сяброў…

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net