Георгій Кандрацьеў зацверджаны галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі
Да гэтага 61-гадовы Кандрацьеў быў выконваючым абавязкі настаўніка галоўнай каманды краіны. Ён змяніў на гэтай пасадзе галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, які пайшоў у адстаўку пасля разгромнага паражэння ад бельгійцаў (0:8) у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 года.