Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 ліпеня з-за гарачыні
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ва ўсходніх, а ноччу і ў цэнтральных раёнах краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы і моцныя дажджы, магчымы град. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 15-20 м/с.