Адмова Украіны ад імпарту беларускай электраэнергіі не паўплывае на работу энергасістэмы Беларусі - Мінэнерга
У Мінэнерга падкрэслілі, што рашэнне аб абмежаванні імпарту беларускай электраэнергіі стварае пэўныя рызыкі перш за ўсё для ўкраінскіх спажыўцоў электраэнергіі. "Але, відаць, у гэтым выпадку палітыка мацнейшая за эканамічныя доказы", - адзначылі ў ведамстве.