Акцыя салідарнасці ва Ўроцлаве
Падчас акцыі быў праведзены флэш-моб.
7 ліпеня ва Ўроцлаве прайшла акцыя ў падтрымку Віктара Бабарыкі, які атрымаў 14 год за тое, што хацеў стаць прэзыдэнтам.
Падчас акцыі быў праведзены флэш-моб: людзі стаялі з чырвонымі шлейкамі, як элемент фірменнага стылю Віктара, а на пляцоўцы праз калонку прагучалі яго словы, дзе Віктар распавядаў пра тое, што ніколі не збіраўся пакідаць Беларусь і ніколі не пакіне. Акцэнтам акцыі стала карціна „Ева”, якая з’явілася дзякуючы яго праектам і карціны Вольгі Якубоўскай.
Удзельнікі падзяліліся меркаваннямі адносна рашэння уладаў Беларусі: – Віктар Бабарыка ганарыўся Беларуссю, а беларусы ў сваю чаргу ганарацца ім і будуць рабіць усё магчымае для таго, каб ён выйшаў як мага хутчэй на свабоду, як і ўсе палітзняволеныя. Жыве Беларусь.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя