Ірына Жук і Эльвіра Герман сталі прызёрамі этапу лёгкаатлетычнай "Брыльянтавай лігі"
Ірына Жук, якая спецыялізуецца на скачках з шастом, з першай спробы справілася з планкай на вышыні 4 м 71 см. Далей на турніры яна штурмавала вышыню 4 м 76 см, але ўсе тры выхады ў сектар былі няўдалымі.