Крымінальная справа супраць рэжыму Лукашэнкі зарэгістраваная Федэральным пракурорам Германіі
У межах справы выказваецца просьба да Федэральнага пракурора Германіі распачаць усе магчымыя крокі для прыцягнення вінаватых у Беларусі да адказнасці.
Крымінальная справа ў інтарэсах дзесяці беларусаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі зарэгістраваная Федэральным пракурорам Германіі.
На дадзены момант ужо пачатае папярэдняе расследаванне, – распавёў прадстаўнік працоўнай групы па юрыдычнай ацэнцы беларускіх падзеяў Антон Малкін:
– Справа зарэгістравана. Гэта вельмі добра. Адбылося вельмі хутка. Літаральна за пару тыдняў. І цяпер пракурор адкрыў папярэдняе даследаванне. На самой справе фармуліроўка генеральнага пракурора гучыць як назіранне і вывучэнне.
У межах справы выказваецца просьба да Федэральнага пракурора Германіі распачаць усе магчымыя крокі для прыцягнення вінаватых у Беларусі да адказнасці.
Беларускае Радыё Рацыя