Ахвяры сілавікоў: іх нашмат больш, чым мы думаем
Калі «за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» затрымалі адну маю знаёмую, да яе дамоў прыйшлі з ператрусам. Дома ж была толькі вельмі немаладая маці, і пасьля такога сюрпрызу ад уладаў у яе рэзка пагоршылася здароўе, і яна зусім перастала хадзіць.