Качанава сустрэлася са старшынямі Брэсцкага абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сёння ў Лунінцы сустрэлася з кіраўнікамі Брэсцкага абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў. Наталля Качанава падкрэсліла: дэпутаты як ніхто ведаюць, чым жыве раён і што хвалюе людзей нават у самых аддаленых вёсках.