Ва Ўкраіне суд часова спыніў абмежаваньні на ўвоз пасажырскага, грузавога і спэцтранспарту зь Беларусі
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева на пазоў украінскага прадпрыемства з замежнымі інвэстыцыямі «Гандлёвы дом "МАЗ-Украіна"» спыніў дзеяньне рашэньня Міжведамаснай камісіі Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі.