Hrodna.life – лепшы сярод рэгіянальных СМІ Беларусі
Вызначэнне лепшых рэгіянальных медыя адбываецца штоквартал і гарадзенцы займаюць першае месца ўжо другі раз запар.
Гарадзенскае беларускамоўнае выданне Hrodna.life прызнана самым лепшым сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.
Пра тое, хто выбіраў і як адбываўся гэты выбар распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
– Маніторынг медыя праводзіцца Прэс-клубам камандай экспертаў ужо больш за год. Раз у квартал аналізуецца 10 рэгіянальных медыя – 7 недзяржаўных, 3 дзяржаўных. Сярод іх і мы. І ўжо другі квартал запар мы займаем першае месца. Амаль 5 балаў, 5 – гэта максімум, па выкананні стандартаў, самых розных – утрыманне балансу меркаванняў, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, дакладнасць інфармацыі, паўната інфармацыі.
Аляксей Шота ўпэўнены, што сярод рэгіянальных выданняў з Беларусі ёсць вельмі дастойныя.
– Маніторынг медыя праводзіцца па нацыянальных СМІ асобна і па рэгіянальных асобна. У рэгіянальных акрамя нас гэта многія нашы калегіі з Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Гэта «Intex-press» – у іх заўсёды добрыя вынікі, нашы калегі з Баранавічаў, якія зараз пад моцным ціскам апынуліся. Гэта “Рэгіянальная газета” з Маладэчна – таксама добрыя вынікі ў іх. Іншыя выданні, такія як – “Брэсцкая газета”, “Сильные новасти” з Гомеля.
Вызначэнне лепшых рэгіянальных медыя адбываецца штоквартал і гарадзенцы займаюць першае месца ўжо другі раз запар.
Беларускае Радыё Рацыя