Прэзідэнт Казахстана не плануе прыехаць у Маскву 9 мая
У святкаванні Дня перамогі прымуць удзел толькі прадстаўнікі дыпкорпуса Казахстана ў Маскве.
Візіт прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева ў Маскву з нагоды святкавання Дня Перамогі не запланаваны. Пра гэта паведаміў 5 траўня ТАСС амбасадар рэспублікі ў РФ Ермек Кашарбаеў.
Фота rbc.ru
„Не плануецца”, – сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.
„Прымуць удзел прадстаўнікі дыпкорпуса, мае калегі-паслы. Я таксама збіраюся ўдзельнічаць, запрашэнне атрымаў”, – удакладніў пасол.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што спецыяльных запрашэнняў гасцям з замежных краін на святкаванне ў Маскве 76-годдзя Перамогі не рассылалася, бо дата не юбілейная, але гэта не значыць, што лідары суседніх і саюзніцкіх Расеі краін не могуць пры жаданні прыехаць.