Суд аб замаху на жыцьцё міліцыянтаў пачаўся другі раз. Судзьдзя разглядае справу «з нуля»
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.