Італьянскі дэпутат — Ціханоўскай: беларусы дапамаглі нам у барацьбе з фашызмам. Італія адчувае, што трэба рабіць больш для салідарнасьці
![Італьянскі дэпутат — Ціханоўскай: беларусы дапамаглі нам у барацьбе з фашызмам. Італія адчувае, што трэба рабіць больш для салідарнасьці](https://gdb.rferl.org/82ba4ea3-f4e7-4581-a0c6-8b9669f3fb8f_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
Сьвятлана Ціханоўская пачала рабочы візыт у Італію. Яна выступіла ў Камітэце па міжнародных адносінах парлямэнту Італіі. У пасяджэньні, як паведамляе яе тэлеграм-канал, узялі ўдзел больш за 30 дэпутатаў.