Беларус запытаў у архіве кіна- і фотаматэрыялы пра «забойствы беларусаў пад бел-чырвона-белым сьцягам». Вось што яму адказалі
Палітычны экспэрт Ягор Лебядок зрабіў запыт у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў і папрасіў скласці сьпіс наяўных фота- і кінадакумэнтаў з выявамі людзей пад бел-чырвона-белым сьцягам або гербам «Пагоня», «якія ахоўваюць, канваююць, катуюць ці забіваюць іншых людзей».