65-гадовай жыхарцы Крыму прысудзілі 12 гадоў калёніі за шпіянаж для Ўкраіны
![65-гадовай жыхарцы Крыму прысудзілі 12 гадоў калёніі за шпіянаж для Ўкраіны](https://gdb.rferl.org/fb034f54-4980-4e0d-aa45-6edd7e17c8fa_cx22_cy0_cw77_w800_h450.jpg)
Севастопальскі гарадзкі суд 29 сакавіка асудзіў на 12 гадоў калёніі 65-гадовую жыхарку Крыму Галіну Даўгаполую. Яе прызналі вінаватай у дзяржаўнай здрадзе і перадачы Міністэрству абароны Ўкраіны сакрэтных зьвестак аб асобным авіяцыйным полку Чарнаморскага флёту, дысьлякаванага ў Крыме.