«Адчула сябе важнай і патрэбнай». Як ГУБАЗіК затрымаў псыхоляга — «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату»
МУС заявіла, што ў Гомлі затрымалі «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату». На відэа ГУБАЗіК— 38-гадовая жанчына, якая спакойна адказвае на пытаньні пра тэлеграм: «Навошта вам мая асабістая інфармацыя? Гэта маё прыватнае жыцьцё».