«Наша ніва» паведаміла пра ўзлом свайго тэлеграм-канала
Уначы ўзламалі акаўнты трох супрацоўнікаў рэдакцыі, у тым ліку намесьніка галоўнага рэдактара Зьмітра Панкаўца. Зламысьнікі часова атрымалі доступ да тэлеграм-канала «Нашай нівы», выдалілі ўсе навіны за 25 сакавіка і каля 1300 падпісчыкаў.