Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб «абнуленьні» прэзыдэнцкіх тэрмінаў
Дзяржаўная Дума ў сераду прыняла ў трэцім і канчатковым чытаньні закон аб прывядзеньні заканадаўства Расеі аб выбарах і рэфэрэндумах у адпаведнасьць з папраўкамі да Канстытуцыі. Дакумэнт, у ліку іншага, дазваляе Ўладзіміру Пуціну зноў вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта.