Пракурор запрасіў для зьбітага пры затрыманьні архітэктара тры гады «хіміі»
![Пракурор запрасіў для зьбітага пры затрыманьні архітэктара тры гады «хіміі»](https://gdb.rferl.org/39B06B1E-7AC1-4F99-AD08-647702760D73_w800_h450.jpg)
У Цэнтральным раённым судзе Менску падышоў да завяршэньня працэс над менскім архітэктарам Вадзімам Дзьмітранком. Яго затрымалі 15 лістапада паблізу «Плошчы перамен» з заплечнікам, у якім нібыта знайшлі самаробны дручок, рагатку, дымавыя шашкі і пэтарды.