«Я выбраў сумленьне». Гарадзенец звольніўся з радыё, каб не дапамагаць міліцыі. ВІДЭА
35-гадовы Алесь Мармыш адпрацаваў гукарэжысэрам на «Радыё Гродна» амаль 12 гадоў. Калі ўвосень 2020 году яму даручылі апрацаваць міліцэйскі ролік з заклікам да гараджанаў разыходзіцца і ня ўдзельнічаць у вулічных акцыях, ён вырашыў звольніцца.