«Пра галадоўку Лосіка трэба ня проста гаварыць, а крычаць». Ціханоўская просіць блогера спыніць галадоўку
Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падтрымала Дар’ю Лосік, жонку адміністратара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», кансультанта Свабоды Ігара Лосіка, які ўжо амаль месяц трымае галадоўку пратэсту. Яна заклікае палітвязьня пачаць выхад з галадоўкі.