Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Декабрь
2020

Працягваецца рэстаўрацыя Ружанскага палаца

0

Аднаўленне палаца Сапегаў iдзе па чарцяжах Бекера, што захавалiся. У Ружанах ёсць копii тых чарцяжоў, арыгiналы ж знаходзяцца ў Варшаўскай нацыянальнай бiблiятэцы.

Галоўная славутасць Ружан —  палац роду Сапегаў. Нездарма ж яго некалi параўноўвалi з Версалем. Гэты велiчны палац сталi рэстаўраваць адным з першых у вобласцi. З той пары, як яго ўключылi ў дзяржаўную праграму «Замкi Беларусi» ў 2008 годзе, у палаца з’явiўся шанц на новае жыццё. За гэты час многае зроблена, адноўлены ўсходнi i заходнi флiгелi, уязная брама. З 2011 года працуе музей. Цяпер работы па аднаўленнi перайшлi ва ўсходнi корпус, дзе некалi былi тэатр i конны манеж.

Будаўнiкi прыйшлi сюды ў жнiўнi мiнулага года. I вось былы прыдворны тэатр набыў абрысы гатовага будынка, такога, як быў пры Сапегах. Тэатр узнiк у той час, калi Ружаны сталi магнацкай рэзiдэнцыяй. У палацы, узведзеным архiтэктарам Янам Бекерам, размясцiлi карцiнную галерэю, адну з найбагацейшых бiблiятэк Еўропы. Для паўнаты культурнага комплексу спатрэбiўся тэатр. Яго адкрылi ў 1765 годзе. Каралi i князi, якiя стаялi на чале дзяржаў, бывалi там гледачамi.

А вось артыстаў набiралi ў асноўным з дзяцей мясцовых сялян, навучалi танцавальнаму, балетнаму, вакальнаму майстэрствам. Навучанне было жорсткае, колькi поту i слёз пралiта на тых падмостках! А тэатр, як сведчаць гiстарычныя крынiцы, быў шыкоўны. Глыбокая сцэна падыходзiла для вялiкiх балетных паказаў i оперных спектакляў. Сем планаў кулiс давалi магчымасць мяняць дэкарацыi падчас дзеi. Па форме зала з двума ярусамi ложаў нагадвала падкову. Як у тэатры Фарнезэ ў iтальянскай Парме, якi, дарэчы, дзейнiчае да гэтай пары. Аднаўленне палаца Сапегаў iдзе па чарцяжах Бекера, што захавалiся. У Ружанах ёсць копii тых чарцяжоў, арыгiналы ж знаходзяцца ў Варшаўскай нацыянальнай бiблiятэцы.

Дырэктар палацавага комплексу Хрысцiна ГЛУШКО марыць пра той час, калi будзе зроблена ўнутранае ўладкаванне, адкрыецца кафэ, абсталююць гасцiнiчныя нумары, з’явiцца шматфункцыянальная зала са сцэнай i пасадачнымi месцамi для тэатральных пастановак i канферэнцый. Час заканчэння работ на гэтым участку не называецца, вядома, што ўсё залежыць ад фiнансавання. 

Цiкава, што тэатральны корпус летам пафарбавалi ў ярка-зялёны колер, у той час як сама ўязная брама i флiгелi маюць бледна-алiўкавае адценне. Хрысцiна Глушко растлумачыла, што колер быў атрыманы ў вынiку экспертызы, якая праводзiлася на рэштках колеравага слою. Прынамсi, так сцвярджаюць рэстаўратары. Можа, i праўда, гаспадары некалi такiм чынам рашылi выдзелiць тэатральны корпус. Ну а калi ў вынiку навуковых пошукаў перамогу атрымае iншая гiпотэза, то перафарбаваць будынак не так i складана. Галоўнае, што ён ёсць, набыў свае гiстарычныя абрысы, i турыстам можна расказваць аб высокапрафесiйным тэатры, трупа якога складалася пераважна з прыгонных акцёраў.

Сёння палацавы комплекс —  адзiн з найважнейшых турыстычных аб’ектаў краiны, сюды едуць арганiзаваныя экскурсii i асобныя турысты. Музей складаецца з чатырох экспазiцыйных i выставачнай залаў. Працуе сувенiрная крама, дзе прадаюцца вырабы майстроў-рамеснiкаў з керамiкi, льну, саломкi. Папулярнасцю карыстаецца паслуга музейных работнiкаў —  урачыстая рэгiстрацыя шлюбу ў непаўторнай гiстарычнай атмасферы.

Летась палац наведалi 20 тысяч турыстаў, сёлета з-за эпiдэмiчнай абстаноўкi лiчба будзе меншая. Але, як заўважае Хрысцiна Глушко, значна больш беларусаў паехалi глядзець гэтую славутасць сем’ямi. А калi аднаўленне велiчнага палаца працягваецца, значыць, iнтарэс турыстаў будзе ўзрастаць.

zviazda.by

 






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: в Москве начался сезон фонтанов


Спорт в России и мире
Москва

Юные керамисты школы №2120 выиграли три Гран-при конкурса «Мир дому твоему!»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Как Рыбакиной стать второй ракеткой мира: расклад от WTA


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Концентрация песка в городском воздухе возвращается к обычным значениям





Путин в России и мире
Москва

Поведение Путина вызвало резонанс, потерянные в 90–е заводы возвращаются РФ


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Это - война: литовские беспилотники попытались атаковать Минск




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире
Москва

Продюсера Reuters арестовали за публикацию материалов на YouTube-канале «НавальныйLIVE»



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



The Beatles

«Если прищуриться, мы похожи на The Beatles» // Евгений Цыганов о своей карьере музыканта



Москва

Дмитрий Песков: противники будут тестировать Россию на «слабо»

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net