Фрыстайлістка Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты мэдаль Унівэрсыяды, каб дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам
Вядомая беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль Унівэрсыяды-2019, якая прайшла ў Краснаярску. Атрыманыя ад продажу грошы пойдуць у Фонд спартовай салідарнасьці.