TUT.BY можа страціць статус СМІ паводле пазову міністэрства інфармацыі
Міністэрства інфармацыі зьвярнулася ў суд з пазовам аб спыненьні выпуску інтэрнэт-выданьня TUT.BY. Гэта азначае, што па рашэньні суду TUT.BY можа страціць статус сродку масавай інфармацыі, аднак зможа працягнуць сваю працу ў якасьці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ.