Суткі – за спробу вярнуць бел-чырвона-белы сцяг
Сцяг разам з рэчамі апісалі і забралі падчас арышту і змяшчэнне ў ІЧУ актывіста Рамана Рышэцкага, якога пакаралі за ўдзел у Маршы.
Берасцейскі грамадскі актывіст Раман Рышэцкі адсядзеў трое сутак ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС за спробу вярнуць бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг разам з рэчамі апісалі і забралі падчас арышту і змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання за ўдзел у Маршы 15 жніўня.
Раман Рышэцкі лічыць такія дзеянні міліцыі бясчынствам:
– Я заходжу за вароты РАУСа, участковы мяне заводзіць у пакой для допыту і складае на мяне пратакол за “хуліганку”. Быццам я настойліва чапляўся да супрацоўнікаў міліцыі.
Па словах сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзіміра Малея, міліцыя зачынілася ад людзей на замкі і ім надаядаюць спробы людзей патрапіць у будынак, каб вырашыць свае праблемы. За настойлівасць людзі караюцца суткамі як за “хуліганку”:
– Нам вядома, што гэта не адзіны выпадак. Нават жанчына, якая перадавала перадачу свайму мужу, які быў арыштаваны за ўдзел у масавых мерапрыемствах, аказалася на нарах. Трое сутак сядзела.
Паводле Рамана Рышэцкага, яго суддзя пакуль адпусціў, бо дзяжурны, які складаў пратакол, на бальнічным, відэа з відэакамер назірання таксама не прадстаўлена.
Беларускае Радыё Рацыя