Стала вядома, калі беларусаў пачнуць прышчапляць ад каранавірусу расейскай вакцынай
Прышчапляць ад каранавіруснай інфэкцыі прэпаратам з Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі пачнуць «літаральна празь месяц». Пра гэта паведаміў у аўторак тэлеканал «Беларусь-24» са спасылкай на выканаўцу абавязкаў міністра аховы здароўя краіны Дзьмітрыя Піневіча.