Сьпіс затрыманых на Жаночым маршы ў Менску
12 верасьня ў Менску прайшоў Жаночы марш. А 15-й гадзіне ўдзельніцы сабраліся на плошчы Свабоды, аднак сілавікі хутка падагналі аўтазакі і мікрааўтобусы з танаваным шклом і пачалі жорстка затрымліваць удзельніц акцыі.