Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2020

Агляд сусветнай прэсы

0

У адрозненне ад сітуацыі ў Грузіі і Украіне, беларусы не выбіраюць паміж Расеяй і Захадам. Украіне варта засяродзіцца на сабе, а не раўнаваць Еўропу да Беларусі.

Беларусь блізкая да поўнага зліцця з Расеяй у адну дзяржаву. Украіне варта засяродзіцца на сабе, а не раўнаваць Еўропу да Беларусі. Падрабязнасці свежых артыкулаў замежнай прэсы пра Беларусь даведаемся ў аглядзе Кастуся Багушэвіча.

Аўтар амерыканскага выдання The National Interest Андранік Мігранян у сваім артыкуле досыць прыязна ставіцца да Лукашэнкі. Цяпер няма ніякіх прычын меркаваць, што ў бліжэйшы час да ўлады ў Беларусі прыйдзе апазіцыя. На самай справе ёсць маса адрозненняў паміж тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, і тым, што адбывалася ва Украіне ў 2014 годзе і ў Арменіі ў 2018 годзе. На гэта ёсць чатыры прычыны. Па-першае, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — вельмі моцны і рашучы чалавек, гатовы змагацца за ўладу да канца. У адрозненне ад іншых постсавецкіх лідараў ён стаў адзіным, якому хапіла розуму захаваць увесь беларускі прамысловы сектар. Ва ўсіх суседніх дзяржавах — у Эстоніі, Латвіі і Літве — прамысловасць знікла. У выніку значная частка насельніцтва гэтых краін, асабліва маладое пакаленне, шукае працу ў Заходняй Еўропе. Акрамя таго, Лукашэнка змагаецца не толькі за сваю ўласную ўладу. Ён добра разумее, што, калі вулічны натоўп прыйдзе да ўлады, Беларусі будзе канец. Ён застаўся адзіным лідарам, які з дапамогай расейскіх мільярдаў здолеў захаваць у сваёй краіне фабрыкі, працоўныя месцы і, у цэлым, дабрабыт свайго народа.

Па-другое, Лукашэнку ўдалося зрабіць так, што практычна ўсе члены ягонай палітычнай каманды і кіраўніцтва службаў бяспекі засталіся адданымі яму. Рэвалюцыі ў Грузіі, Украіне і Арменіі сталіся паспяховымі з-за глыбокіх рознагалоссяў унутры эліты.

Па-трэцяе, Расея ўсё ж выказалася ў абарону Лукашэнкі. Масква лічыць яго законным прэзідэнтам краіны. Кропка.

У чацвёртых, нягледзячы на тое, што апазіцыя збірае дзясяткі і нават сотні тысяч людзей на вуліцах на акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі, яна ўсё роўна не зможа прыйсці да ўлады, таму што ў адрозненне ад апазіцыі ў Грузіі, Украіне і Арменіі, інстытуцыйна яна адсутнічае ў беларускай палітыцы: у яе няма сур’ёзных палітычных лідараў, палітычных партый, якія былі б прадстаўлены ў парламенце, і ў яе няма нават устойлівых грамадзянскіх інстытутаў. Чаго Беларусі варта чакаць у бліжэйшыя дні і тыдні? Я лічу, што ўплыў Расеі згуляе вырашальную ролю ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі. Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, якая адбудзецца ў верасні, унясе некаторую яснасць у тое, як будуць развівацца падзеі ў Менску. Ні Злучаныя Штаты, ні Еўропа ніяк не змогуць на гэта паўплываць. Амерыканская падтрымка ідэі аб тым, што міністры замежных спраў Еўразвязу маглі б нейкім чынам «пасадзейнічаць пераходу ўлады», таксама не прынясе станоўчых вынікаў, як выказаў здагадку Джон Хербст, дырэктар Еўразійскага цэнтра ў Атлантычнай радзе і былы амбасадар Злучаных Штатаў ва Украіне. Верагодней за ўсё, на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка прадставіць дарожную карту, якая будзе ўключаць у сябе некалькі стадый, у тым ліку прыняцце новай канстытуцыі і правядзенне датэрміновых выбараў. Гэты працэс, хутчэй за ўсё, зойме каля двух гадоў. Гэта акажа заспакаяльнае ўздзеянне на пратэстуючых беларусаў. Затым, як мне здаецца, Лукашэнка зойме нейкую пасаду, адмыслова для яго створаную ў саюзнай дзяржаве. За гэтыя два гады Расея падрыхтуе лідара, які зможа дасягнуць тых мэтаў, якія Лукашэнка паставіў перад сабой яшчэ 26 гадоў таму. Калі падзеі будуць развівацца па гэтым сцэнары, у Расеі не будзе прычын накіроўваць войскі ў Беларусь. Як і ў выпадку з Арменіяй, у вулічных пратэстах беларускай апазіцыі няма ніякага геапалітычнага аспекту. У адрозненне ад сітуацыі ў Грузіі і Украіне, беларусы не выбіраюць паміж Расеяй і Захадам. Зразумела, на захадзе Беларусі ёсць невялікія групы людзей, якім хацелася б разыграць гэтую карту, але на самой справе іх вельмі і вельмі мала. Наперадзе нас чакае рэалізацыя расейскіх эканамічных праектаў і паступовае зліццё Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву, і ўсё роўна, падабаецца гэта Захаду ці не, — так піша аўтар амерыканскага выдання The National Interest Андранік Мігранян, які, зрэшты, у сваёй публікацыі аперуе акурат лукашэнкаўска-расейскім наратывам пра захаваныя прадпрыемствы, нібыта бедныя краіны Балтыі і нейкі асобны ад Усходу Захад Беларусі. Што і не дзіўна — Мігранян прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў.

Украінскае выданне Zaxid пяром Васыля Расэвіча піша, што беларускі крызіс можа значыць для Украіны. Рэзкая і цікавая змена здарылася на расейскім тэлебачанні. Літаральна за адзін дзень усё памянялася. Раней на расейскіх каналах можна было ўбачыць больш рознабаковыя рэпартажы, дзе знаходзілася месца і людзям, якія супроць Лукашэнкі, і сэрвільна-лаяльным адэптам «Аляксандра Рыгоравіча». Нядзельным вечарам, калі трэба было паказаць у навінах больш чым стотысячны мітынг у Менску, палітыка цэнтральнага канала змянілася літаральна падчас прамога эфіру. Мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі паказалі двойчы, заявіўшы, што ў ім прынялі ўдзел шэсцьдзесят пяць тысячаў чалавек. А вось шматлюднага мітынгу апазіцыйна настроеных людзей так ні разу і не паказалі расейцам. Чаму? Адказ даволі просты. На працягу доўгага часу большасць расейскіх медыя няспынна ачарнялі ўкраінскае. У стварэнне негатыўнага вобразу ўкраінцаў пуцінская Расея без перабольшання ўклала мільярды даляраў. Пачынаючы ад мастацкіх фільмаў і серыялаў, заканчваючы нятаннымі палітычнымі тэлешоў. Нагняталі так, каб ледзь не кожны расеец паверыў, што «так, як ва Украіне» ніколі рабіць нельга. На ўкраінскім фоне час ад часу пазітыўным прыкладам праскоквалі спакойныя беларусы, якія пад мудрым кіраўніцтвам нязменнага на працягу дваццаці шасці гадоў прэзідэнта Лукашэнкі пакорліва цярпелі, не бунтавалі і не падавалі выгляду, што за пратэсны патэнцыял хаваецца ў іх саміх. Здавалася, што беларусы атрымліваюць задавальненне ад таго, калі пакорліва ідуць на паншчыну і асабліва радуюцца пахвале з Масквы. Паўстанне беларусаў супраць Лукашэнкі было халодным душам для расейскіх стратэгаў. Сотні тысяч светлых і добрых людзей, якія не спалохаліся здзекаў АМАПу і выйшлі абараняць свой выбар, — гэта, згодна з іх трактоўкай, вельмі дрэнны прыклад для расейцаў. Прапагандысцкая машына здольная даволі лёгка пераключыцца на ганьбаванне беларусаў, але час ужо згублены. Менавіта паводзіны беларусаў, калі ў іх атрымаецца ліквідаваць самадура-дыктатара, можа стацца для расейцаў добрым прыкладам для пераймання.

Расейская ўлада амаль упэўненая, што расейцы не захочуць браць прыклад з рэвалюцыйных украінцаў, але на беларускі варыянт яны цалкам могуць купіцца. І менавіта ў рэвалюцыйных падзеях у Беларусі складаецца пагроза для Расеі. Раней многія ўкраінскія актывісты і рэвалюцыянеры адкрыта суцяшалі сябе думкай аб манапольным статусе сапраўднага рэвалюцыянера. Воіна, які абараняе еўрапейскую цывілізацыю перад нашэсцем Арды з Усходу. «Захад мусіць нас падтрымліваць фінансава, таму што мы яго абаранілі перад варварамі», — казалі яны. На жаль, такое пазіцыянаванне падсадзіла Украіну ў значнай ступені на фінансавую іголку знешніх запазычанняў. А без ажыццяўлення рэформаў і барацьбы з карупцыяй прывяло да таго, што інвестыцыі ва Украіну так і не прыйшлі. А Захад стаў рабіць роўна столькі такіх уліванняў, колькі трэба для фізічнага выжывання краіны, але катастрафічна мала для далейшага развіцця. Таму ў многіх украінцаў з’явіўся схаваны страх, што беларусы ператворацца ў больш паспяховых канкурэнтаў, паколькі заходні свет перавядзе сваю ўвагу з Украіны на Беларусь. Што ў Беларусі адбудуцца рэформы, і ў краіну пойдуць інвестыцыі. Украіна ж так і застанецца нерэфармаванай карумпаванай прорвай. Менавіта гэтым, здаецца, і прадыктавана прахалодная рэакцыя з боку патрыятычных асяроддзяў на беларускія рэвалюцыйныя падзеі. Наступным этапам можа стаць распаўсюджванне рэвалюцыйнай хвалі на Расею. А гэта можа стацца поўнай нечаканасцю для ўкраінскіх патрыётаў, паколькі для іх аптымальным варыянтам з’яўляецца толькі развал Расеі, а не яе вызваленне ад дыктатуры. Украіна рызыкуе застацца карумпаваным анклавам. Аднак такая перамена можа стаць важным штуршком і для самой Украіны. Таму што ёй на самай справе патрэбныя не падачкі, а інвестыцыі. А для таго каб прыйшлі інвестыцыі трэба карэнным чынам змяніць сітуацыю ўнутры краіны. Правесці судовую рэформу, выкараніць, наколькі гэта магчыма, хабарніцтва, рэфармаваць падатковую сістэму. Трэба мяняцца і развівацца знутры. Паляпшаць узровень жыцця сваіх грамадзян, а не працягваць «пераадольваць цяжкасці» і выпрошваць даброты за місію, якая нібыта ажыццяўляецца, — так завяршаецца публікацыя выдання Zaxid.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин поздравил Путина со вступлением в должность президента России


Спорт в России и мире
Москва

Открытый московский фестиваль конного искусства и спорта пройдет на ВДНХ


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Андрей Рублев поднялся на шестое место в рейтинге ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Синоптик Позднякова: 9 мая в Москве еще будет кружить снег





Путин в России и мире
Москва

Никол Пашинян наговорил перед разговором // Премьер-министр Армении и президент России обсудят двусторонние разногласия


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко: Белоруссия реагирует на обострение обстановки вблизи границ страны




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Концерт

Концерт "Две музы"



Москва

В аэропортах Великобритании произошёл сбой в системе службы погранконтроля

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net