Судовы канвеер у Пінску
За тыдзень у Пінску праз судовы канвеер прайшло звыш 60 прыхільнікаў перамен, – заяўляюць мясцовыя праваабаронцы.
Усіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Большасць атрымала штрафы ад 10 да 40 базавых велічынь, а пяць самых актыўных пакаралі адміністрацыйным арыштам.
Пінчук Павел Акуленка, які прыйшоў сёння ў суд, каб падтрымаць сябра, падзяліўся сваім уражаннем ад працэсу:
– Паглядзеў, як працуе наша машына правасуддзя. Адбываецца нейкі мітынг пратэсту, трэба знайсці парушэнне закона, шукаюць гэтыя парушэнні закона і нібыта знаходзяць. Напішуць дзесяць папер. А парушэнне закона чыста надумана.
Папярэдне вядома, што суды над прыхільнікамі перамен у Пінску распісаныя ажно па 16-е верасня.
Беларускае Радыё Рацыя