Дэмакратычных назіральнікаў рэгіструюць пад № 6,7,8…
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўнесла папраўкі, што назіральнікамі на выбарах можа быць не больш пяці чалавек, то бок тыя, каго запішуць першымі.
У чацвер, 23 ліпеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк, Іван Бедка і Віктар Марчык хацелі зарэгістравацца назіральнікамі на два выбарчыя ўчасткі № 10 і 11, якія знаходзяцца ў СШ № 8 г. Слоніма.
Віктар Марчык і Іван Бедка былі вылучаныя назіральнікамі ад прафсаюза РЭП, а Алесь Масюк – ад грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне».
На фота: Іван Міхальчэня
Старшыні гэтых выбарчых участкаў Іван Міхальчэня і Ірына Васілеўская запісалі іх пад нумарамі 6, 7 і 8. Аказалася, што раней ужо запісаліся наглядальнікі ад БРСМ і «Белай Русі».
На фота: Ірына Васілеўская
Адсюль вынікае, што ў наглядальнікі Віктар Марчык, Іван Бедка і Алесь Масюк на Сонечным выбарчым участку № 11 і Незалежным выбарчым участку № 10 горада Слоніма не трапяць. Бо вядома ўжо, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўнесла папраўкі, што назіральнікамі на выбарах можа быць не больш пяці чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя