Чарговая акцыя ля Беларускага консульства ў Беластоку
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пройдзе ў суботу, 25 ліпеня, з 12:00 да 13:00.
У Беластоку ізноў будуць пікетаваць Генеральнае консульства Беларусі. Чарговая акцыя пройдзе ў суботу, 25 ліпеня, з 12:00 да 13:00. Арганізатар Якаў Бык заяўляе наступныя мэты: салідарнасць з палітвязнямі і ўвага да сітуацыі ў Беларусі з боку палітычных дзеячоў Еўропы.
Нагадаем, што папярэднія пікетаванні Беларускага консульства на Электрычнай-9 адбыліся 24 і 26 чэрвеня, а ў мінулую суботу падобная акцыя прайшла ў цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі.
Беларускае Радыё Рацыя