Нямеччына прапанавала ЭЗ увесьці санкцыі супраць Расеі за кібэратакі
Урад Нямеччыны прапанаваў краінам-удзельніцам ЭЗ супольна ўвесьці санкцыі супраць Расеі за маштабную кібэратаку на нямецкі бундэстаг пяць гадоў таму. Калі краіны ЭЗ прымуць прапанову Нямеччыны, гэта стане першым выпадкам ужыцьця санкцыйнага рэжыму ЭЗ за кібэратакі.