Каля тысячы чалавек прыйшлі падпісацца за патэнцыйных кандыдатаў у Віцебску
На нядзельны пікет каля бізнэс-цэнтру "Марка-сіці" ў Віцебску сабралася каля тысячы чалавек. Адбываўся збор подпісаў за Цапкалу, Ціханоўскую, Чэрачня, Бабарыку. Чарга ахвочых падпісацца за Ціханоўскую расьцягнулася на сотні мэтраў уверх па вуліцы Леніна. Людзі ў чарзе захоўвалі дыстанцыю.