Масквічка ў рэанімацыі атрымала штрафы за парушэньне карантыну
Жыхарка Масквы Надзея Вароніна атрымала два штрафы на агульную суму 8 тысяч рублёў (прыблізна 110 даляраў) за парушэньне так званага рэжыму самаізаляцыі, хаця ў гэты час яна ляжала ў шпіталі.