Гарыць Баброўскі нацыянальны парк
На месцы з агнём безупынна змагаюцца пажарныя, войска і добраахвотнікі.
Звыш шасці тысяч гакатараў найбуйнейшага ў Польшчы Баброўскага нацыянальнага парку ахоплівае пажар.
У цэлым згарэла 10 % тэрыторыі ўсяго парку. На месцы з агнём безупынна змагаюцца пажарныя, войска і добраахвотнікі.
У Ганёндзы, што над Бобрай, таксама пабываў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі.
Усе спадзяюцца, што ў хуткім часе зменіцца надвор’е і прыдуць доўгачаканыя ападкі дажджу.
Гукавы матэрыял слухайце ў далучаным файле:
[See image gallery at www.racyja.com]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя