«Зьвяртаюцца з усяго сьвету». Прэзыдэнт Мадагаскару зь вялікай помпай прадставіў «лек» ад каранавірусу
Прэзыдэнт Мадагаскару Андрэ Радзуэліна прадставіў «лекі ад каранавірусу». Гаворка ідзе пра адвар пад назвай Covid Organics — на базе палыну і іншых мясцовых траваў. Поўны склад трымаюць у сакрэце.