«Жахліва, як кладуць у капсулу — труну». Як каранавірус зьмяніў Слаўгарад, які перажыў радыяцыю
На Магілёўшчыне, якая лічыцца спакойнай у сэнсе эпідэміі каранавірусу, 8-тысячны Слаўгарад стаіць асабняком. Тут за няпоўны тыдзень пад падазрэньне ў захворваньні на COVID-19 трапіла больш за два дзясяткі чалавек. У чатырох каранавірусная інфэкцыя пацьвердзілася.