«Сядзім па хатах ужо тыдзень». Што адбываецца ў Камунары, дзе ў шпіталь на праверку забіралі 39 чалавек
У раённы шпіталь трапілі 39 жыхароў пасёлку Камунар, што пад Буда-Кашалёва. Зь іх 24 — трэцяклясьнікі. Прычына — у аднаго з трэцяклясьнікаў знайшлі каранавірус. Ён займаўся ў Гомельскай СДЮШАР-4, два трэнэры якой захварэлі на COVID-19.