У Маскве вызначылі парадак перамяшчэння на машыне па горадзе
Калі ў аўтамабілі едзе адзін чалавек, ён не можа пасадзіць іншых пасажыраў. Ехаць на адным аўтамабілі па Маскве могуць тыя грамадзяне, якія разам выконваюць рэжым самаізаляцыі.
Ехаць на адным аўтамабілі па Маскве могуць тыя грамадзяне, якія разам выконваюць рэжым самаізаляцыі. Пра гэта заявіў у пятніцу старшыня Масгардумы Аляксей Шапашнікаў у эфіры перадачы „Час пакажа” на Першым канале.
„Калі ён ў аўтамабіле едзе адзін да бліжэйшага [пункта прызначэння], ён не можа пасадзіць другога, трэцяга, чацвёртага, гэта будзе парушэнне паўтара метра, яны будуць аштрафаваныя. (…) Калі адна сям’я жыве разам, знаходзяцца на самаізаляцыі разам, яны могуць, пашпарты трэба ўзяць з сабой, кішэнь не адцягне”, – сказаў ён.
З 29 сакавіка мэр Масквы Сяргей Сабянін увёў для жыхароў горада рэжым самаізаляцыі. У Маскве цяпер не працуюць магазіны за выключэннем прадуктовых, якія гандлююць таварамі першай неабходнасці і таварамі для жывёл, зачыненыя рэстараны, тэатры, фітнес-цэнтры, кафэ, салоны прыгажосці, забаронена правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў і наведванне паркаў. За парушэнне рэжыму самаізаляцыі для грамадзян ўвялі штрафы да 5 тыс. рублёў, аднак да ўстанаўлення правілаў перамяшчэння па горадзе іх не будуць прымяняць. Прапускная сістэма ў горадзе пакуль не ўведзена.