«Дэпартаваць у Турэччыну». Суд адхіліў скаргу курда, якому на радзіме пагражаюць катаваньні і пажыцьцёвае зьняволеньне
Цэнтральны раённы суд Менску адхіліў скаргу грамадзяніна Турэччыны курда Хіджры Мамаша на рашэньне дэпартаваць яго зь Беларусі ў Турэччыну, прынятае Дэпартамэнтам па міграцыі і грамадзянстве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.