У Літву і Польшчу ўжо не заедзеш, а вярнуцца можна. Пасажырскія перавозкі ў Расею ніхто не скасоўваў
Міжнародныя зносіны Беларусі з Украінай і дзяржавамі Эўразьвязу часова прыпыненыя. Аднак беларусы, якія апынуліся за мяжой, могуць вярнуцца на радзіму. І цягнікі, і аўтобусы, і самалёты ў Расею не скасавалі — рэйсы выконваюцца, нягледзячы на заявы расейскага боку пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю.