Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Март
2020

У Еўропу на вучэнні прыехала 3500 тысяч амерыканскіх салдат. Хутка прыедзе яшчэ 13,5 тысяч

0

Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу 4 сакавіка заявіў намеснік камандуючага сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе генерал-маёр Эндру Ролінг.

Намеснік камандуючага сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе генерал-маёр Эндру Ролінг. Здымак прадстаўлены амбасадай ЗША ў Беларусі.

Салдатаў прывезлі пятнаццаць паветраных місій, агулам такіх місій будзе дваццаць сем. Каля 7-10 тыс салдат будуць знаходзіцца непасрэдна на тэрыторыі Польшчы.

Генерал-маёр распавёў, што арганізатары вучэнняў «Абаронцы – 2020» пільна сочаць за сітуацыяй з каронавірусам. На дадзены момант прыкмет віруса не назіраецца як сярод амерыканскіх вайскоўцаў, якія прыбываюць на вучэнні, так і сярод цывільных. Нагадаем, сёння ў Польшчы быў зафіксаваны першы выпадак каронавірусу, а ў Германіі – лагістычным цэнтры вучэнняў – хворых на каронавірус ужо 240 чалавек.

Эндру Ролінг нагадаў, што манеўры «Абаронцы – 2020» – вучэнні не толькі ЗША, але і еўрапейскіх партнёраў, і мэта іх – умець даваць хуткі адказ на магчымыя крызісы: «Вучэнні скіраваныя на стратэгічную гатовасць Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў перабрацца са Злучаных Штатаў у Еўропу, каб супрацьстаяць звычайным крызісам». Генерал-маёр распавёў, што ў 2028 годзе ў Нямеччыне пройдуць вучэнні на ўзроўні дывізій, і там вайскоўцаў будуць вучыць супрацьстаянню іншым відам крызісаў накшталт гібрыднай вайны ва Украіне.

Адказваючы на пытанне расейскага «Інтэрфакса», генерал-маёр пацвердзіў, што расейскія назіральнікі маюць магчымасць прысутнічаць на вучэннях, каб пераканацца ў іх абарончым характары: «Мы накіравалі адпаведныя паведамленні адпаведна Венскаму дакументу ў лістападзе 2018 года і яшчэ раз у лістападзе 2019 года ўсім 57 краінам-удзельніцам у рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, у тым ліку Расейскай Федэрацыі. І таму для забеспячэння максімальнай празрыстасці прымаючыя краіны могуць запрашаць прадстаўнікоў АБСЕ для ўдзелу ў назіраннях за вучэннямі і пацвярджэння іх абарончага характару. Армія Злучаных Штатаў не будзе запрашаць расейскіх назіральнікаў на тэрыторыю любой іншай краіны знаходжання. Такая роля кожнай асобнай краіны, якая ўдзельнічае ў запрашэнні любых расейскіх назіральнікаў, але мы былі дастаткова адкрытыя і празрыстыя ў гэтым».

Манеўры NАТО «Абаронцы – 2020» (Defender – 2020) з’яўляюцца буйнейшымі вучэннямі альянсу за апошнія 25 гадоў. Мэта вучэнняў «Defender – 2020» – адпрацаваць аператыўную перакідку амерыканскіх войскаў ва Усходнюю Еўропу.

У манеўрах, якія будуць працягвацца каля 5 месяцаў, будуць задзейнічаны да 20 тысяч салдат і афіцэраў ЗША, а таксама 13 тысяч адзінак ваеннай тэхнікі. Усяго ў вучэннях прымуць удзел каля 37 тысяч салдат з 19 краін. Лагістычным цэнтрам перакідкі ваеннаслужачых стане Нямеччына. Непасрэдна вучэнні пройдуць з красавіка па травень 2020 года, а перакідка вайскоўцаў і тэхнікі – з лютага па чэрвень 2020 года.

Увосені 2019 года Аляксандр Лукашэнка выказваў занепакоенасць гэтымі вучэннямі: «НАТА чамусьці вырашыла праз літаральна некалькі месяцаў правесці ў нашых межах буйнамаштабныя вучэнні і задзейнічаць столькі тысяч, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна. Гэта не кажа пра тое, што свет прыйшоў на тэрыторыю Еўропы і ачагоў такіх не паўстане ў будучыні. Гэта незразумелыя вучэнні. Напэўна, нам з прэзідэнтам Расеі прыйдзецца падумаць аб тым, як засцерагчы сябе ў гэты перыяд. Таму што там будзе ўдзельнікаў парадку 30 тысяч. Гэта нямала, – сказаў Лукашэнка. – Мы, напрыклад, у Беларусі ўжо над гэтым працуем».

novychas.by






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: Судоверфь в районе Нагатинский Затон заработает в конце года


Спорт в России и мире
Москва

Сотрудники Росгвардии на комплексе Байконур приняли участие в спортивном мероприятии «Наследники Победы»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

WTA огорчила Елену Рыбакину после турнира в Мадриде


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Жителей Москвы предупредили об аномально холодной погоде





Путин в России и мире
Москва

Ушаков: Путин и Пашинян расставят на встрече многие точки над i


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Польский судья Шмидт попросил защиты у Лукашенко и политического убежища в Белоруссии




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Булат Окуджава

 Посвященный 100-летию Булата Окуджавы концерт пройдёт в Пскове



Москва

Жанна Агузарова начала петь в подземных переходах

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net