Праз расейскага міністра сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў Рады Эўропы перанесьлі з Тбілісі
Грузінская апазыцыя пратэставала супраць прысутнасьці кіраўніка МЗС РФ Лаўрова на пасяджэньні камітэту міністраў Рады Эўропы ў Тбілісі. Пасяджэньне перанесьлі ў Страсбур. Міністар замежных справаў Грузіі выказаў засмучэньне з гэтай нагоды.