Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Февраль
2020

Палессе ў аб’ектыве Аляксея Дуброўскага

0

Краязнаўца, прафесійны эколаг быў вялікім аматарам вандроўкі. У аб’ектыў ягонай камеры трапілі сотні краявідаў, людзей, вёсак…

У Музеі Беларускага Палесся, што ў Пінску, працуе выстава здымкаў вядомага знаўца “краіны багнаў” Аляксея Дуброўскага (1945-2011). Краязнаўца, прафесійны эколаг быў вялікім аматарам вандроўкі і ня толькі па Палессі. У аб’ектыў ягонай камеры трапілі сотні краявідаў, людзей, вёсак… Частка гэтага багацця свету Дуброўскага прадстаўлена ў пінскім музеі.

Канечне, па аб’ектыўных чынніках трапіць у выставачную залу можа далёка ня кожны наш чытач, таму Беларускае Радыё Рацыя здзейсніць віртуальную экскурсію. Разам пагартаем фотаальбом “Край пад белымі крыламі”, які пабачыў свет у 2005 годзе, аздобім урыўкамі з выдання аўтарскага тэксту некаторыя здымкі Аляксея Мікалаевіча.

У пойме Ясельды.

Рыбная гаспадарка “Палессе”.

“Для мяне Палессе – гэта адзіная прырода і адзіны народ. У Пінскім раёне захаваліся унікальныя куточкі прыроды, а таксама вёскі з патрыярхальным укладам жыцця. Вялічэзнае натхненне можна атрымаць ад сузірання вёсак Кудрычы, Плошчава, Курадава, Качановічы, Гальцы, Ласіцк, Какорыца. Прыгожая прырода і добрыя людзі ствараюць ідылію існавання. На жаль, свет так уладкаваны, што многае незваротна сыходзіць у Лету, але застаецца і жыве ў свядомасці народа туга аб сваіх каранях – гэта цяга да вёскі, лесу, ракі, кветак і спеваў птушак…”, – Аляксей Дуброўскі, “Край пад белымі крыламі”.

Бортнікі Палесся.

“Дзівосныя рэкі Стыр, Ясельда, Прыпяць, палескія азёры. У іх чыстых водах літаральна сустракаюцца неба і зямля, адбіваючыся немажлівымі фарбамі, цудоўнымі выявамі, якія малюе вялікі мастак – Прырода. Праз аб’ектыў фотаапарата ўсё гэта адчуваецца яшчэ вастрэй. Глядзіш на кветкі братак і думаеш, што Сусвет як быццам бы распусціўся на іхніх пялёстках…”, – Аляксей Дуброўскі, “Край пад белымі крыламі”.

Пойма Стыра.

Нацыянальны парк Прыпяцкі.

Заказнік Ступскае.

“Пешкі і на ровары за два гады наведаў самыя аддаленыя і маладаступныя куточкі Берасцейшчыны і Зарачнянскага раёна Украіны. Світанкі і захады, грамы і маланкі суправаджалі фотаздымку з дзівоснымі ў такія моманты фарбамі. Часта гэтыя сустрэчы былі самыя нечаканыя. Невялікае балота з гарлачыкамі ў заказніку “Ізін” нават з 10 метраў не ўбачыш. Зарослае асакой, з піяўкамі, яно многім недаступна. Заходзячы ў ягоны цэнтр, фотаапарат трымаю ў пяці сантыметрах ад вады і… толькі дома бачу ва ўсёй красе панства белых лілеяў. Гэта быў чэрвень. У ліпені яны нагадвалі  ўжо прытулак казачнай прынцэсы…”, – Аляксей Дуброўскі, “Край пад белымі крыламі”.

Галандцы на спораўскіх балотах.

Углыбі палескіх багнаў.

“Да 1939 года, не менш за палову тысячагоддзя, частка ўкраінскіх раёнаў цягнулася да Пінска. Напачатку ў складзе Пінскага княства, потым староства, павета, таму натуральна, што некалькі старонак альбома прысвячаюцца Украінскаму Палессю. Паўднёвая мяжа княства знаходзілася на адлегласці не больш за 100 км ад Пінска і межавала з землямі князёў Чартарыйскіх. Ішла яна па вярхоўям невялікіх рэчак, якія служылі галоўнымі камунікацыйнымі сродкамі ў тыя часы. У Зарачнянскім раёне большасць прозвішчаў жыхароў такія ж, як у Пінскім і Столінскім раёнах…”, – Аляксей Дуброўскі, “Край пад белымі крыламі”.

Заказнік Сярэдняя Прыпяць.

Недзе на Палессі.

“Супярэчлівае жыццё, і супярэчлівыя нашыя адносіны да яго. З аднаго боку мы бачым штодзённа дзіўныя тварэнні прыроды, цікавае і своеасаблівае жыццё палескай вёскі, а з другога боку як бы гэтага нічога не існуе, людзі не заўважаюць гэту спрадвечную прыгажосць, сярод якой янф жывуць. Але дадзена яна нам для выхавання ў сябе Чалавека і любові да ўсяго жывога…”, – Аляксей Дуброўскі, “Край пад белымі крыламі”.

Вокладкі выданняў Дуброўскага, якія пабачылі свет пры жыцці. Пасля смерці, ў 2014 годзе, сябры і паплечнікі выдалі ягоную кнігу “Лекавыя ўласцівасці Палескай флоры”.

Кніга “Палігон” мела зусім малы наклад, але попыт на выданне ёсць дагэтуль. Між іншага ў ёй аўтар дзеліцца думкамі, што напачатку 1960-х гадоў на Альманскіх балотах (Столінскі раён) быў створаны 41-ы авіяцыйны палігон (Мерлінскі), на якім адпрацоўвалі бомбакіданне. Дзеля стварэння палігона некалькі населеных пунктаў адсялілі. З-за палігона ровень радыяцыі на Палессі павысіўся задоўга да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Таксама ў кнізе выкрываюцца злачынствы сталіністаў на Піншчыне.

Дуброўскі, пачатак 2000-х гадоў, фота “Пінскі веснік”.

Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (2 студзеня 1945, в. Зачысце Барысаўскага раёна Менскай вобласці – 26 снежня 2011, Пінск) –  вядомы фатограф, эколаг і краязнаўца. Ягонымі здымкамі азболеныя шматлікія зборнікі пра Палессе. Аўтар сотняў артыкулаў, прысвечаных праблемам экалогіі і гісторыі, якія рэгулярна з’яўляліся ў беларускім і замежным друку. За гэта ў 2007 годзе атрымаў узнагароду Беларускай асацыяцыі журналістаў. У 2000 годзе выдаў кнігу “Палігон”, а ў 2005 годзе фотаальбом “Край пад белымі крыламі”. Дуброўскі працяглы час працаваў інжынерам у Пінскім праектным інстытуце меліярацыі, у навуковым аддзеле парку “Белавежская пушча”. У 1985-1990 гадах кіраваў працай па арганізацыі большасці заказнікаў Пінскага раёна і новых заказнікаў Палесся, між іншых “Лунінскі”, “Званец”, “Выдранка”. У часы перабудовы падтрымаў нацыянальна-дэмакратычны рух, амаль дзесяць гадоў быў дэпутатам Пінскага гарадскога Савета.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день


Спорт в России и мире
Москва

Новыми соперниками тульского АКМ станут команды из Магнитогорска, Москвы и Нижнего Новгорода


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Александр Зверев

Зверев одолел Табило и вышел в финал «Мастерса» в Риме


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Московский Политех создал новую материально-техническую базу для разработки инновационных образцов электромобилей





Путин в России и мире
Москва

Захарова назвала визит Путина в КНР судьбоносным шагом, определяющим будущее всей планеты


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Независимая политика Венгрии привела в ярость США


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Булат Окуджава

Тагильский художник Александр Иванов создал металлическую скульптуру Булата Окуджавы в честь 100-летия поэта   



Москва

Посол Гондураса скоропостижно скончался в Москве

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net