Праз кітаянку, якая прыбыла зь Менску, адчапілі вагон ад цягніка Кіеў-Масква
Падозраньне на каранавірус у грамадзянкі Кітаю, якую зьнялі зь цягніка «Кіеў-Масква» на мяжы з Расеяй, не пацьвердзілася. Вагон, які адчапілі ад цягніка і ізалявалі на некалькі дзён, вярнулі ў Кіеў, папярэдне дэзынфікаваўшы.